Папа Францішак і ксёндз Джэймс Марцін Папа Францішак і ксёндз Джэймс Марцін 

Пантыфік прывітаў удзельнікаў канферэнцыі Outreach

Папа прывітаў удзельнікаў канферэнцыі аб душпастырстве гомасексуальных людзей, якая пройдзе 2-4 ліпеня 2024 года ў Джорджтаўнскім універсітэце ў Вашынгтоне ў ЗША.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Свае прывітанні Святы Айцец пераказаў у адказе на ліст айца Джэймса Марціна, якія з’яўляецца кіраўніком службы Outreach і шмат гадоў займаецца душпастырствам католікаў з ЛГБТ-асяроддзя. Раней амерыканскі езуіт паінфармаваў Францішка аб канферэнцыі, у якой сёлета прымуць удзел каля 300 чалавек.

Пантыфік выказаў радасць з той прычыны, што святую Імшу для ўдзельнікаў форума будзе цэлебраваць арцыбіскуп Вашынгтонскі, кардынал Уілтон Грэгары. Папа запэўніў, што будзе духоўна блізкім да іх у малітве. “Дзякуй, што моліцеся за мяне. Я буду рабіць тое самае для вас. Няхай Езус вас благаслаўляе, а Маці Божая ахоўвае”, - пажадаў ён.

Францішак скіроўвае свае прывітанні ўдзельнікам душпастыскай службы Outreach ужо ў чацвёрты раз. У адным з папярэдніх лістоў ёй падзякаваў айцу Джэймсу Марціну за яго апостальскую руплівасць і заклікаў працягваць адносіцца да гомасексуальных людзей згодна з стылем Богам, гэта значыць з блізкасцю, міласэрнасцю і ласкавасцю.
 

02 жніўня 2024, 08:36