Пошук

Анёл Панскі на плошчы святога Пятра Анёл Панскі на плошчы святога Пятра  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа: адновім нашу малітву за мір у ахопленых войнамі краінах

У гадавіну атамных бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі Францішак зноў заклікаў да міру ў ахопленых вайной краінах і да малітвы за ахвяр авіякатастрофы ў Бразіліі.

Марыя Валодзіна – Vatican News

"Давайце адновім нашу ўзмоцненую малітву за мір, асабліва ў пакутніцкай Украіне, на Блізкім Усходзе, у Палесціне, Ізраілі, Судане і М'янме", - заклікаў Францішак 11 жніўня 2024 года падчас малітоўнай сустрэчы з вернікамі на плошчы святога Пятра.

Пантыфік нагадаў пра 79-ю гадавіну ядзерных бамбардзіровак японскіх гарадоў у канцы Другой сусветнай вайны. Ён заклікаў вернікаў маліцца за "ахвяр тых падзей і ўсіх войнаў".

Папа таксама моліцца за ахвяр авіякатастрофы, якая адбылася 9 жніўня 2024 года ў Бразіліі. Пасажырскі самалёт кампаніяй Voepass, які ляцеў з Каскавеля ў Сан-Паўлу, увайшоў у вертыкальнае піке і ўрэзаўся ў жылы комплекс у горадзе Віньеду. У выніку катастрофы загінуў 61 чалавек.

11 жніўня 2024, 12:50