Папа: адновім нашу малітву за мір у ахопленых войнамі краінах
Марыя Валодзіна – Vatican News
"Давайце адновім нашу ўзмоцненую малітву за мір, асабліва ў пакутніцкай Украіне, на Блізкім Усходзе, у Палесціне, Ізраілі, Судане і М'янме", - заклікаў Францішак 11 жніўня 2024 года падчас малітоўнай сустрэчы з вернікамі на плошчы святога Пятра.
Пантыфік нагадаў пра 79-ю гадавіну ядзерных бамбардзіровак японскіх гарадоў у канцы Другой сусветнай вайны. Ён заклікаў вернікаў маліцца за "ахвяр тых падзей і ўсіх войнаў".
Папа таксама моліцца за ахвяр авіякатастрофы, якая адбылася 9 жніўня 2024 года ў Бразіліі. Пасажырскі самалёт кампаніяй Voepass, які ляцеў з Каскавеля ў Сан-Паўлу, увайшоў у вертыкальнае піке і ўрэзаўся ў жылы комплекс у горадзе Віньеду. У выніку катастрофы загінуў 61 чалавек.