Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Папа: Езус – хлеб жывы, які суцяшае прагу надзеі, праўды і збаўлення

Нябесны хлеб, які паходзіць ад Айца – гэта Сын, які ўцелавіўся для нас. Гэта ежа, больш чым неабходная нам, бо яна суцяшае наш голад па надзеі, праўдзе і збаўленні, які носім у сэрцы, - адзначыў Папа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 18 жніўня 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак пракаментаваў літургічны евангельскі ўрывак, у якім Езус з прастатой сцвярджае: “Я хлеб жывы, які сышоў з неба” (Ян 6, 51).

“На вачах у людзей Божы Сын атаясамлівае сябе з самай звычайнай і штодзённай ежай. Некаторыя слухачы пачыналі спрачацца: “Як Ён можа даць нам есці сваё цела?”. Мы таксама задаёмся гэтым пытаннем сёння, але з здзіўленнем і ўдзячнасцю”, - сказаў Святы Айцец, прапануючы задумацца над гэтымі двума аспектамі.

У першую чаргу – здзіўленне, бо словы Езуса заўсёды здзіўляюць нас. “Хлеб з неба – гэта дар, які пераўзыходзіць усе чаканні. Той, хто не разумее стылю Езуса, застаецца недаверлівым: здаецца немагчыма, нават не па-людску есці цела іншага чалавека. Аднак, цела і кроў, гэта чалавечнасць Езуса, гэта Яго жыццё, ахвяраванае ў якасці пасілку для нашага жыцця”, - патлумачыў Францішак.

“І гэта вядзе нас да другога аспекту: удзячнасці, бо мы распазнаём Езуса там, дзе Ён становіцца прысутным для нас і разам з намі: “Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я – у ім” (Ян 6,56). Хрыстус, сапраўдны чалавек, добра ведае, што трэба есці, каб жыць. Але ведае таксама, што гэтага недастаткова. Пасля памнажэння зямнога хлеба, Ён рыхтуе яшчэ большы дар: Ён сам становіцца сапраўдным хлебам і сапраўдным напоем. Дзякую, Пане Езу!”, - сказаў Папа.

“Нябесны хлеб, які паходзіць ад Айца – гэта Сын, які ўцелавіўся для нас. Гэта ежа, больш чым неабходная нам, бо яна суцяшае наш голад па надзеі, праўдзе і збаўленні, які мы ўсе адчуваем не ў страўніку, а ў сэрцы”, - дадаў ён, падкрэсліваючы, што Езус клапоціцца пра нашу самую вялікую патрэбу: Ён збаўляе нас, насычаючы наша жыццё сваім. “Дзякуючы Яму мы можам жыць у еднасці з Богам і паміж сабой. Такім чынам, жывы і сапраўдны хлеб – гэта не нешта магічнае, што ў адзін момант вырашае ўсе праблемы, а само Цела Хрыста, якое дае надзею бедным і перамагае пыху тых, хто аб’ядаецца за іх кошт”, - падкрэсліў Святы Айцец.

“Давайце спытаемся ў сябе, браты і сёстры: ці прагну я збаўлення толькі для сябе або і для ўсіх маіх братоў і сясцёр? Калі прымаю Эўхарыстыю, якая з’яўляецца цудам міласэрнасці, ці здольны я здзіўляцца Целу Хрыста, які памёр і ўваскрос дзеля нас?”, - прапанаваў задумацца Папа, заклікаючы таксама памаліцца Багародзіцы, “каб Яна дапамагла нам прыняць нябесны дар у знаку хлеба”.
 

18 жніўня 2024, 12:15

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031