Пантыфік: маліцца за мір і пакласці канец дыскрымінацыі жанчын
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Я працягваю з вялікай заклапочанасцю сачыць за сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Я зноў звяртаюся да ўсіх зацікаўленых бакоў з заклікам не пашыраць канфлікт і неадкладна спыніць агонь на ўсіх франтах, пачынаючы з Газы, дзе гуманітарная сітуацыя вельмі сур’ёзная, вельмі хісткая. Я малюся аб тым, каб шчырае імкненне да міру пагасіла варожасць, каб любоў перамагла нянавісць, а помста была абяззброена прабачэннем”, - сказаў Папа.
Францішак заклікаў вернікаў далучыцца да яго малітвы таксама за змучаныя Украіну, М’янму і Судан. “Няхай гэтыя змардаваныя вайной народы неўзабаве здабудуць такі моцна жаданы мір”, - дадаў ён.
“Давайце аб’яднаем нашы намаганні і малітвы за тое, каб ліквідаваць этнічную дыскрымінацыю ў рэгіёнах Пакістана і Афганістана, асабліва дыскрымінацыю жанчын”, - заахвоціў Пантыфік.