Папа Францішак Папа Францішак 

Пантыфік: маліцца за мір і пакласці канец дыскрымінацыі жанчын

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 7 жніўня 2024 года ў Ватыкане, Францішак згадаў пра сітуацыю на Блізкім Усходзе, ва Украіне, М’янме, Судане, а таксама ў Пакістане і Афганістане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я працягваю з вялікай заклапочанасцю сачыць за сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Я зноў звяртаюся да ўсіх зацікаўленых бакоў з заклікам не пашыраць канфлікт і неадкладна спыніць агонь на ўсіх франтах, пачынаючы з Газы, дзе гуманітарная сітуацыя вельмі сур’ёзная, вельмі хісткая. Я малюся аб тым, каб шчырае імкненне да міру пагасіла варожасць, каб любоў перамагла нянавісць, а помста была абяззброена прабачэннем”, - сказаў Папа.

Францішак заклікаў вернікаў далучыцца да яго малітвы таксама за змучаныя Украіну, М’янму і Судан. “Няхай гэтыя змардаваныя вайной народы неўзабаве здабудуць такі моцна жаданы мір”, - дадаў ён.

“Давайце аб’яднаем нашы намаганні і малітвы за тое, каб ліквідаваць этнічную дыскрымінацыю ў рэгіёнах Пакістана і Афганістана, асабліва дыскрымінацыю жанчын”, - заахвоціў Пантыфік.
 

07 жніўня 2024, 10:29