2021.07.28 La persecuzioni dei cristiani

Папа накіраваў пасланне ў падтрымку праследаваных хрысціян

Францішак накіраваў пасланне італьянскаму Камітэту Nazarat, які падтрымлівае праследаваных хрысціян, з нагоды дзесяцігоддзя малітоўнай ініцыятывы Ружанцы на плошчы ў Рыміні за мір ва ўсім свеце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сваім пасланні Пантыфік падзякаваў за сведчанне любові і блізкасці да пакутуючых народаў. Ён падкрэсліў, што сёння чалавецтва як ніколі мае патрэбу ў Добрай Навіне пра мір, і кожны хрысціянін пакліканы яе абвяшчаць.

Папа заклікаў удзельнікаў малітоўных сустрэч працягваць спрыяць культуры павагі да ўсіх, гасціннасці і ўсеагульнага братэрства. Ён таксама заахвоціў іх звяртацца да Дзевы Марыі з просьбай аб дапамозе і падтрымцы ў цяжкія часы.

Малітоўная ініцыятыва мае месца ў 20-ты дзень кожнага месяца ў Рыміні і іншых гарадах. 20 жніўня 2024 года ў ёй прыме ўдзел Біскуп Рыміні Нікало Анзельмі.
 

16 жніўня 2024, 10:51