Папа напісаў да ўдзельнікаў Еўрапейскага форуму ў Тыролі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папа падкрэсліў неабходнасць далейшага захавання "годнасці чалавека" і "братэрства" – абодвух важных ідэалаў, гістарычна цесна звязаных з Еўропай. "Калі я думаю пра Еўропу, я ў першую чаргу думаю пра кантынент правоў чалавека", - прызнаўся ён.
Аднак у святле эканамічных і палітычных крызісаў узмацніліся папулісцкія рухі, у выніку чаго "некаторыя ідэалы пабляклі, а некаторыя прынцыпы ў адносінах да самых слабых у нашым грамадстве адышлі на другі план", - напісаў Пантыфік.
Ён заклікаў Касцёл працягваць працаваць у секулярызаваным грамадстве і "з новай энергіяй уносіць багацце каталіцкага сацыяльнага вучэння" і яго ўніверсальнасць. Папа таксама нагадаў, што Еўрапейскі саюз мае такія "універсалісцкія рысы", пра якія ён не павінен забываць.
"Будзьце заразнымі сведкамі еўрапейскіх ідэалаў", - заклікаў Францішак ўдзельнікаў Еўрапейскага форума.