Папа Францішак Папа Францішак 

Папа напісаў да ўдзельнікаў Еўрапейскага форуму ў Тыролі

Францішак напісаў ліст да ўдзельнікаў Еўрапейскага форума Альпбах, якія праводзіцца ў Тыролі. Ён адзначыў наяўнасць "папулісцкай хвалі", якая стала вынікам крызісу ў Еўропе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа падкрэсліў неабходнасць далейшага захавання "годнасці чалавека" і "братэрства" – абодвух важных ідэалаў, гістарычна цесна звязаных з Еўропай. "Калі я думаю пра Еўропу, я ў першую чаргу думаю пра кантынент правоў чалавека", - прызнаўся ён.

Аднак у святле эканамічных і палітычных крызісаў узмацніліся папулісцкія рухі, у выніку чаго "некаторыя ідэалы пабляклі, а некаторыя прынцыпы ў адносінах да самых слабых у нашым грамадстве адышлі на другі план", - напісаў Пантыфік.

Ён заклікаў Касцёл працягваць працаваць у секулярызаваным грамадстве і "з новай энергіяй уносіць багацце каталіцкага сацыяльнага вучэння" і яго ўніверсальнасць. Папа таксама нагадаў, што Еўрапейскі саюз мае такія "універсалісцкія рысы", пра якія ён не павінен забываць.

"Будзьце заразнымі сведкамі еўрапейскіх ідэалаў", - заклікаў Францішак ўдзельнікаў Еўрапейскага форума.
 

23 жніўня 2024, 10:57