Папа пра новы закон ва Украіне: Цэрквы нельга кранаць
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Я працягваю са смуткам сачыць за баявымі дзеяннямі ва Украіне і Расійскай Федэрацыі, і, думаючы аб законах, нядаўна прынятых ва Украіне, я баюся за свабоду тых, хто моліцца, таму што тыя, хто сапраўды моліцца, заўсёды моляцца за ўсіх. Чалавек здзяйсняе зло не таму, што моліцца. Калі хтосьці здзяйсняе зло супраць свайго народа, ён будзе вінаваты ў гэтым, але ён не можа здзейсніць зло, таму што ён маліўся. Таму дазвольце тым, хто хоча маліцца, маліцца ў той Царкве, якую яны лічаць сваёй. Калі ласка, няхай ніводная хрысціянская Царква не будзе скасавана прама ці ўскосна: Цэрквы нельга кранаць”, - сказаў Пантыфік.
Святы Айцец заклікаў вернікаў таксама працягваць маліцца аб спыненні войнаў – у Палесціне, Ізраілі, М’янме і ва ўсіх іншых рэгіёнах. “Народы просяць міру! Будзем маліцца, каб Пан адарыў нас усіх мірам”, - падкрэсліў Францішак.