Прэзідэнт Малаві здзейсніў візіт у Ватыкан

19 жніўня 2024 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Малаві Лазаруса Макарці Чакверу.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны паміж Святым Пасадам і Малаві, а таксама абмеркаваны некаторыя аспекты палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, у прыватнасці, супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам у галіне аховы здароўя, адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі. Затым адбыўся абмен меркаваннямі па рэгіянальных і міжнародных пытаннях, падчас якога была адзначана важнасць спрыяння дыялогу і прымірэнню паміж народамі.
 

19 жніўня 2024, 12:10