Венесуэльская паліцыя на вуліцах Каракаса Венесуэльская паліцыя на вуліцах Каракаса  (AFP or licensors)

Святы Айцец: даверым Венесуэлу заступніцтву Багародзіцы

Францішак скіраваў кароткае пасланне ў сувязі з сітуацыяй у Венесуэле. Ён заклікаў усе бакі палітычнага супрацьстаяння да пошуку ісціны, дыялогу і імкнення да сапраўднага дабра народа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Даверым Венесуэлу заступніцтву Маці Божай Карамоцкай. Я звяртаюся да ўсіх бакоў са шчырым заклікам шукаць ісціну, вырашаць спрэчкі шляхам дыялогу, мець у сэрцы сапраўднае дабро народа, а не прыватныя інтарэсы”, - напісаў Папа ў сацыяльнай сетцы X.

У Венесуэле працягваюцца пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі 28 ліпеня 2024 года. Паводле афіцыйных даных, на іх перамог Нікалас Мадура, які кіруе краінай з 2013 года. Апазіцыя і незалежныя назіральнікі заявілі аб шматлікіх фальсіфікацыях і перамозе апазіцыйнага кандыдата Эдмунда Ганзалеса. Каталіцкія біскупы краіны падтрымалі патрабаванне абнародавання выбарчых пратаколаў і сумленнага падліку галасоў, нагадаўшы пра дэмакратычнае пакліканне венесуэльскага народа.
 

05 жніўня 2024, 14:00