Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец: маліцца, каб адкрыліся шляхі міру

Пра сітуацыю ў зонах ваенных дзеянняў у розных частках свету Папа згадаў на завяршэнне сустрэчы з вернікамі падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі, якая 18 жніўня 2024 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Давайце працягваць маліцца, каб на Блізкім Усходзе – у Палесціне і Ізраілі – а таксама ў змучанай Украіне, М’янме і ва ўсіх зонах ваенных дзеянняў маглі адкрыцца шляхі міру, з намаганнямі на карысць дыялогу і перамоў і ўстрыманнем ад гвалтоўных рэакцый і дзеянняў”, - сказаў Францішак.

Святы Айцец распавёў таксама пра беатыфікацыю, якая прайшла 18 жніўня ў горадзе Увіра ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Гаворка ідзе пра абвяшчэнне благаслаўлёнымі трох італьянскіх місіянераў з Таварыства святога Францішка Сальскага: Луіджы Карары, Джавані Дзідонэ і Віторыя Фачына, і кангалезскага святара, ксяндза Альбэра Жубэра, забітых 28 лістапада 1964 годзе ў гэтай афрыканскай краіне. “Іх мучаніцкая смерць стала вянцом жыцця, пражытага дзеля Пана і братоў і сясцёр. Няхай іх прыклад і заступніцтва спрыяюць шляху прымірэння і міру на карысць кангалезскага народа”, - пажадаў Пантыфік.
 

18 жніўня 2024, 12:47