Калядны канцэрт у Ватыкане (архіўнае фота) Калядны канцэрт у Ватыкане (архіўнае фота) 

Папа да музыкантаў: спяваць для тых, хто страціў надзею

Спяваць для тых равеснікаў, якія страцілі надзею праз беднасць, войны, міграцыю і іншыя цяжкасці, заахвоціў Францішак маладых спевакоў і музыкантаў, якія прымуць удзел у Калядным конкурсе Папскага фонду Gravissimum Educationis.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Аўдыенцыя з удзельнікамі канцэрта была адменена праз лёгкую форму прастуды Пантыфіка, аднак ім быў уручаны тэкст папскай прамовы.

У сваім звароце Францішак заклікаў маладых музыкаў разглядаць конкурс як "магчымасць для чалавечага росту". Ён нагадаў, што нараджэнне Езуса суправаджалася нябеснымі спевамі: "Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” (Лк 2, 14).

Папа падкрэсліў, што Уцелаўленне Хрыста стагоддзямі натхняла незлічоных мастакоў і таленавітых творцаў розных моў і культур. “Вы з'яўляецеся часткай гэтага вялікага руху, са сваёй арыгінальнасцю, гісторыямі і галасамі”, - напісаў ён.

Святы Айцец заклікаў удзельнікаў Каляднага конкурсу спяваць пра надзею “для тых аднагодкаў, якія страцілі яе па многіх прычынах: з-за беднасці, хваробы, вайны, вымушанай міграцыі, праблем у сям'і, школе ці з сябрамі". Ён выказаў спадзяванне на тое, што сведчанне музыкантаў зможа крануць кагосьці з гэтых хлопцаў і дзяўчат.

Напрыканцы прамовы Папа заклікаў маладых музыкантаў засноўваць свой талент і крэатыўнасць “не на ідалах грошай і поспеху, а на страсці да прыгажосці, братэрства і Езуса, які надае сэнс жыццю”.

23 верасня 2024, 12:07