Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа: маліцца за мір і дбаць пра людзей з хваробай Альцгеймера

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 18 верасня 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа заклікаў маліцца за мір і клапаціцца пра людзей з хваробай Альцгеймера.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Дарагія браты і сёстры, давайце будзем маліцца за мір, давайце не забываць, што вайна – гэта катастрофа. Не будзем забываць пра Палесціну, Ізраіль, не будзем забываць пра змучаную Украіну, пра М’янму і многія іншыя месцы, дзе ідуць войны, жорсткія войны. Няхай Пан дасць усім нам сэрцы, якія імкнуцца да міру і бяруць верх над вайной. Вайна – заўсёды паражэнне для ўсіх”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў таксама, што 21 верасня будзе адзначацца Сусветны дзень барацьбы з хваробай Альцгеймера. “Давайце памолімся аб тым, каб медыцынская навука хутка змагла прапанаваць перспектыву вылячэння ад гэтай хваробы, а таксама аб тым, каб прымалася ўсё больш і больш мер для падтрымкі пакутуючых і іх сем’яў”, - дадаў Францішак.
 

18 верасня 2024, 10:36