Марыйны санктуарый у Ларэта Марыйны санктуарый у Ларэта 

Папа пілігрымам у Пампеі і Ларэта: станьце прыладамі міру

Сведчыць пра прыгажосць сумеснага жыцця заклікаў Пантыфік хрысціянскія сем’і Італіі, Еўропы і ўсяго свету ў сваім пасланні з нагоды 17-й Нацыянальнай пілігрымкі сем'яў у марыйныя санктуарыі ў Пампеях і Ларэта.

Марыя Валодзіна - Vatican News

"Момантам сумеснай малітвы", які "аб'ядноўвае бацькоў, дзяцей, дзядуляў і бабуль, падтрымліваючы іх на шляху сілай веры", назваў Францішак пілігрымку ў Пампеі і Ларэта, якая прайшла 14 верасня 2024 года. Арганізатарамі пілігрымкі выступіў фонд Абнаўленне ў Святым Духу (Rinnovamento nello Spirito Santo) у супрацоўніцтве з папскімі прэлатурамі абодвух санктуарыяў, італьянскім епіскапатам і Форумам сямейных асацыяцый.

У пасланні за подпісам кардынала-дзяржсакратара П'етра Параліна, накіраваным на імя Джузэпэ Кантальда, старшыні фонду Абнаўленне у Святым Духу, Пантыфік выказаў задавальненне ў сувязі з падзеяй, перадаў усім удзельнікам сваё сардэчнае прывітанне і запэўніў у духоўнай блізкасці.

"Даручаючы ласкаваму погляду Панны Марыі мноства сем'яў, якія знаходзяцца на ваенных тэрыторыях ці пакутуюць ад вялікай беднасці", Францішак "далучаецца да пілігрымаў у малітве аб дары Святога Духа, каб хрысціянскія сем'і ў Італіі, Еўропе і ва ўсім свеце маглі стаць прыладамі міру, сведчачы пра прыгажосць сумеснага жыцця", - гаворыцца ў пасланні.

15 верасня 2024, 09:33