Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа правёў двухгадзінную сустрэчу з ахвярамі злоўжыванняў

Увечары 27 верасня 2024 года Святы Айцец прыняў у Апостальскай нунцыятуры ў Бруселі сямнаццаць ахвяр сексуальных злоўжыванняў з боку прадстаўнікоў духавенства.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Падчас сустрэчы, якая доўжылася больш за дзве гадзіны, удзельнікі змаглі данесці да Папы свае гісторыі і боль, а таксама выказаць свае чаканні адносна намаганняў Касцёла, накіраваных на барацьбу са злоўжываннямі”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Святы Айцец, атрымаўшы магчымасць выслухаць іх пакуты і наблізіцца да іх, падзякаваў сваім гасцям за мужнасць, а таксама выказаў пачуццё сораму за тое, што яны перажылі ў дзяцінстве з-за святароў, якім былі давераны. Ён таксама занатаваў просьбы, з якімі яны звярнуліся да яго, каб у далейшым глыбей вывучыць іх, - гаворыцца ў ватыканскім камюніке.
 

28 верасня 2024, 09:30