Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro giocoso, ma non troppo vivace - Poco più presto
Расклад Падкасты

Папа распачаў маштабнае апостальскае падарожжа па Азіі і Акіяніі

2 верасня 2024 года Папа выправіўся ў сваё 45-е апостальскае падарожжа, якое ўключыць чатыры краіны Азіі і Акіяніі: Інданезію, Папуа-Новую Гвінею, Усходні Тымор і Сінгапур. Гэта будзе адно з самых працяглых і геаграфічна разнастайных падарожжаў Францішка, якое працягнецца да 13 верасня 2024 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У 16.40 Пантыфік пакінуў сваю рэзідэнцыю ў ватыканскім Доме святой Марты. У 17.10 ён ужо быў у міжнародным аэрапорце Ф'юмічына, які знаходзіцца ў 29 кіламетрах ад Ватыкана. У 17.15 пачалася пасадка на папскі самалёт.

Пры адлёце Пантыфіка прысутнічаў пастыр дыяцэзіі Порта-Санта Руфіна, біскуп Джанрыка Руца, у душпастырскай юрысдыкцыі якой знаходзіцца рымскі міжнародны аэрапорт.

Падчас 13-гадзіннага пералёту ў Джакарту на борце самалёта A330 авіякампаніі ITA Airways Францішак павітае журналістаў, якія будуць асвятляць яго падарожжа, і сфатаграфуецца з экіпажам самалёта. Яму прапануюць вячэру, а раніцай – сняданак.

Самалёт Папы праляціць над 12 краінамі, у тым ліку над Турцыяй, Іранам, Пакістанам і Індыяй. Агульная адлегласць палёту складзе 11 354 кіламетра.

Варта адзначыць, што Джакарта знаходзіцца ў часавым поясе, дзе розніца з Рымам складае плюс 5 гадзін, што дадасць складанасці да і без таго напружанага графіка Пантыфіка.

Гэта падарожжа мае вялікае значэнне для Каталіцкага Касцёла, паколькі яно дазволіць Папу ўмацаваць сувязі з каталіцкімі супольнасцямі ў рэгіёне, пасадзейнічаць міжрэлігійнаму дыялогу ў краінах з пераважна мусульманскім і будысцкім насельніцтвам, а таксама прыцягнуць увагу да праблем беднасці, экалогіі і сацыяльнай справядлівасці.

Візіт падкрэслівае цікаваць Францішка да краін, дзе католікі знаходзяцца ў меншасці. Чакаецца, што ён прынясе новыя магчымасці для ўмацавання міжрэлігійнага дыялогу і садзейнічання міру і ўзаемаразумення ў рэгіёне.
 

02 верасня 2024, 17:39
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031