Пошук

Развітанне з Усходнім Тыморам: Францішак ляціць у Сінгапур

У сераду, 11 верасня 2024 года, Папа завяршыў свой афіцыйны візіт ва Усходні Тымор цырымоніяй развітання ў міжнародным аэрапорце Дзілі. Падзея мела месца каля 10.45 па мясцовым часе (4.45 па беларускім часе).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Перад адлётам у VIP-зале аэрапорта Францішка сустрэў прэзідэнт Рэспублікі. Яны правялі кароткую гутарку. Затым Папа развітаўся з арганізатарамі з боку мясцовага Касцёла і афіцыйнай дэлегацыяй.

Пасля цырымоніі Святы Айцец падняўся на борт самалёта A320 авіякампаніі Aero Dili. Перад узлётам ён сфатаграфаваўся з экіпажам.

Палёт з Дзілі ў Сінгапур працягнецца каля 4 гадзін, падчас якіх самалёт праляціць над тэрыторыяй Усходняга Тымора, Інданезіі і Сінгапура, пераадолеўшы адлегласць у 2640 кіламетраў. Пантыфік паабедае на борце.

Варта адзначыць, што паміж Дзілі і Сінгапурам існуе розніца ў часе – мінус адна гадзіна.

Нагадаем, што візіт з'яўляецца часткай больш шырокага апостальскага падарожжа па рэгіёне. Яно падкрэслівае намаганні Францішка па ўмацаванні сувязяў з каталіцкімі супольнасцямі ў Азіі і Акіяніі, а таксама па пашырэнні міжрэлігійнага дыялогу.
 

11 верасня 2024, 06:12