Развітанне з Усходнім Тыморам: Францішак ляціць у Сінгапур
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Перад адлётам у VIP-зале аэрапорта Францішка сустрэў прэзідэнт Рэспублікі. Яны правялі кароткую гутарку. Затым Папа развітаўся з арганізатарамі з боку мясцовага Касцёла і афіцыйнай дэлегацыяй.
Пасля цырымоніі Святы Айцец падняўся на борт самалёта A320 авіякампаніі Aero Dili. Перад узлётам ён сфатаграфаваўся з экіпажам.
Палёт з Дзілі ў Сінгапур працягнецца каля 4 гадзін, падчас якіх самалёт праляціць над тэрыторыяй Усходняга Тымора, Інданезіі і Сінгапура, пераадолеўшы адлегласць у 2640 кіламетраў. Пантыфік паабедае на борце.
Варта адзначыць, што паміж Дзілі і Сінгапурам існуе розніца ў часе – мінус адна гадзіна.
Нагадаем, што візіт з'яўляецца часткай больш шырокага апостальскага падарожжа па рэгіёне. Яно падкрэслівае намаганні Францішка па ўмацаванні сувязяў з каталіцкімі супольнасцямі ў Азіі і Акіяніі, а таксама па пашырэнні міжрэлігійнага дыялогу.