Пошук

Цырымонія развітання ў аэрапорце Люксембурга Цырымонія развітання ў аэрапорце Люксембурга

Святы Айцец развітаўся з Люксембругам

26 верасня 2024 года каля 18.00 па сярэдняеўрапейскім часе Пантыфік прыбыў у аэрапорт Фіндэл у Люксембургу, адкуль вылецеў у кірунку Бруселя – другога этапу свайго еўрапейскага падарожжа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Перад тым як пакінуць краіну Пантыфік правёў кароткую прыватную размову з Вялікім герцагам Анры, Вялікай герцагіняй Марыяй Тэрэзай і Прэм’ер-міністрам Люксембурга Люкам Фрыдэнам. Яна адбылася ў Salon Bourlingster аэрапорта.

Пасля цырымоніі развітання Папа апошнім падняўся на борт самалёта. Ён сфатаграфаваўся з экіпажам лайнера, пасля чаго вылецеў у Бельгію, дзе застанецца да 29 верасня.

Палёт да Бруселя самалётам Boeing 737 авіякампаніі Luxair працягнецца каля 55 хвілін. За гэты час у паветры будзе пераадолена 307 кіламетраў.

Францішак стаў другім Папам у гісторыі, які наведаў Люксембруг. У 1985 годзе двухдзённы візіт у гэтую краіну Еўропы здзейсніў святы Ян Павел ІІ, наведаўшы яе разам з Нідэрландамі і Бельгіяй.
 

26 верасня 2024, 18:30