Святы Айцец выказаў блізкасць ахвярам паводкі ў Еўропе
Пантыфік запэўніў у блізкасці і малітве ўсіх, хто пацярпеў ад моцнай паводкі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ад наступстваў стыхійнага бедства загінуў 21 чалавек.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“У апошнія дні праліўныя дажджы абрынуліся на Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, прывёўшы да гібелі і знікнення людзей і маштабных разбурэнняў. У прыватнасці, Аўстрыя, Румынія, Чэхія і Польшча павінны супрацьстаяць трагічным цяжкасцям, выкліканым паводкай”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 18 верасня 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.
“Я запэўніваю ўсіх у сваёй блізкасці, асабліва молячыся за тых, хто загінуў, і за іх сем’і. Выказваю падзяку і падтрымку мясцовым каталіцкім супольнасцям і іншым дабрачынным арганізацыям за іх намаганні па аказанні дапамогі і ратунку”, - дадаў Святы Айцец.
18 верасня 2024, 11:15