Пошук

Сустрэча Папы з езуітамі (Усходні Тымор, 10 верасня 2024 года) Сустрэча Папы з езуітамі (Усходні Тымор, 10 верасня 2024 года)  (Vatican Media)

Выйшла ў свет кніга пра сустрэчы Папы з езуітамі

"Будзьце ласкавыя, будзьце адважныя" – пад такім загалоўкам выйшаў у свет зборнік размоў Францішка з езуітамі падчас яго апостальскіх падарожжаў у розныя краіны свету. У кнігу ўвайшлі васямнаццаць гутарак Святога Айца з сабратамі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Кніжная навінка выйшла ў выдавецтвах Garzanti і Libreria Editrice Vaticana і з’явілася ў кнігарнях 17 верасня 2024 года. Яе рэдактарам стаў ксёндз Антоніа Спадара, падсакратар Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі.

Назвай зборніка паслужылі словы, з якімі Францішак звярнуўся да членаў Таварыства Езуса падчас апостальскага падарожжа ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга ў лютым 2022 года. Яны адлюстроўваюць яго пасланне любові і адказнасці. У прыватных дыялогах з сабратамі Пантыфік часта выказваў глыбокія думкі і пачуцці адносна сваёй місіі.

Ксёндз Антоніа Спадара, які суправаджаў Пантыфіка ў падарожжах, стаў сведкам гэтых знаёмстваў і гутарак. На сённяшні дзень адбылося васямнаццаць размоў, якія і ўвайшлі ў кнігу. Яны сведчаць пра асноўныя каштоўнасці пантыфікату Францішка, такія як ласка, суцяшэнне, свабода, надзея, адкрытасць да абнаўлення і, перш за ўсё, братэрства і спачуванне да блізкага.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў нядзелю, 22 верасня 2024 года на культурным мерапрыемстве Pordenonelegge.

18 верасня 2024, 12:27