Папа адкрывае Святыя дзверы ў катэдральным касцёле ў Бангі. Архіўнае фота Папа адкрывае Святыя дзверы ў катэдральным касцёле ў Бангі. Архіўнае фота 

Францішак адчыніць Святыя дзверы ў рымскай турме Рэбібія

Папа таксама хоча стаць “пілігрымам надзеі”, таму 26 снежня, у свята святога Стэфана, адчыніць Святыя дзверы ў турме Рэбібія, - паведаміў арцыбіскуп Рына Фізікела на прэс-канферэнцыі, якая 28 кастрычніка 2024 года прайшла ў Ватыкане.

Адкрыццё Святых дзвярэй у рымскай турме Рэбібія, як сімвале ўсіх турмаў у свеце, стане важным знакам абвяшчэння надзеі таксама для вязняў і духоўнай блізкасці Францішка да людзей, якія знаходзяцца ў няволі.

Пра намер здзейсніць адкрыццё юбілейных Святых дзвярэй у турме Папа асабіста заявіў у буле Spes non confundit, якой абвясціў аб правядзенні ў Касцёле Святога года.

“У Юбілейны год мы пакліканы быць адчувальнымі знакамі надзеі для многіх братоў і сясцёр, якія жывуць у цяжкіх умовах. Я думаю пра вязняў, якія, пазбаўленыя свабоды, кожны дзець перажываюць, акрамя суровасці зняволення, эмацыйную пустату, накладзеныя абмежаванні, а ў некаторых выпадках, адсутнасць павагі. Я прапаную ўсім урадам у Юбілейны год выступіць з ініцыятывамі, якія вернуць надзею; формы амністыі ці змякчэння пакарання, накіраваныя на тое, каб дапамагчы людзям зноў вярнуць веру ў сябе і грамадства; шляхі рэінтэграцыі ў грамадства, якія суправаджаюцца канкрэтным абавязацельствам паважаць закон”, - напісаў у сваім дакуменце Святы Айцец.

Урачысты пачатак Юбілею 2025 года адбудзецца з адкрыццём Святых дзвярэй у ватыканскай базіліцы святога, якое Папа здзейсніць у вігілію Божага Нараджэння 24 снежня 2024 года.

28 кастрычніка 2024, 15:18