Анёл Панскі з Францішкам: маліцца за місіянераў і мір у свеце
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пантыфік прывітаў дэлегацыі з розных краін, якія прыбылі ў Ватыкан на кананізацыю чатырнаццаці благаслаўлёных. У прыватнасці ён згадаў пра карэнны народ Янамама, які пражывае ў бразільскай частцы Амазоніі, дзе адбыўся цуд праз заступніцтва новага святога – ксяндза Джузэпэ Аламана. Папа заклікаў палітыкаў гарантаваць бяспеку і фундаментальныя правы гэтых народаў, а таксама захоўваць ад злоўжыванняў іх годнасць і тэрыторыі.
Нагадваючы пра Сусветны дзень місій, Пантыфік падкрэсліў, што кожны хрысціян павінен удзельнічаць у евангелізацыйнай місіі Касцёла, даючы сведчанне веры ў асяроддзі свайго жыцця. Ён заахвоціў падтрымліваць місіянераў малітвай і дапамогай.
Францішак заклікаў памятаць у малітве за мір для краін, якія пакутуюць ад вайны: Палесціны, Ізраіля, Лівана, Украіны, Судана, М’янмы і іншых. “Няхай Панна Марыя дапаможа нам быць, як Яна і святыя, мужнымі і радаснымі сведкамі Евангелля”, - пажадаў Пантыфік.