Папа Францішак Папа Францішак  (Vatican Media)

Анёл Панскі з Францішкам: маліцца за місіянераў і мір у свеце

Перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы святога Пятра Францішак нагадаў, што 20 кастрычніка 2024 года ў Касцёле адзначаецца Сусветны дзень місій. Ён заклікаў таксама памятаць у малітве пра народы, якія пакутуюць ад вайны.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік прывітаў дэлегацыі з розных краін, якія прыбылі ў Ватыкан на кананізацыю чатырнаццаці благаслаўлёных. У прыватнасці ён згадаў пра карэнны народ Янамама, які пражывае ў бразільскай частцы Амазоніі, дзе адбыўся цуд праз заступніцтва новага святога – ксяндза Джузэпэ Аламана. Папа заклікаў палітыкаў гарантаваць бяспеку і фундаментальныя правы гэтых народаў, а таксама захоўваць ад злоўжыванняў іх годнасць і тэрыторыі.

Нагадваючы пра Сусветны дзень місій, Пантыфік падкрэсліў, што кожны хрысціян павінен удзельнічаць у евангелізацыйнай місіі Касцёла, даючы сведчанне веры ў асяроддзі свайго жыцця. Ён заахвоціў падтрымліваць місіянераў малітвай і дапамогай.

Францішак заклікаў памятаць у малітве за мір для краін, якія пакутуюць ад вайны: Палесціны, Ізраіля, Лівана, Украіны, Судана, М’янмы і іншых. “Няхай Панна Марыя дапаможа нам быць, як Яна і святыя, мужнымі і радаснымі сведкамі Евангелля”, - пажадаў Пантыфік.
 

20 кастрычніка 2024, 12:43