Аўдыенцыя для ўдзельнікаў асамблеі Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям'і і жыцця (22.04.2023) Аўдыенцыя для ўдзельнікаў асамблеі Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям'і і жыцця (22.04.2023)  (Vatican Media)

Пантыфік: у сям'і трэба весці дыялог нягледзячы на непаразуменні

Пра важнасць адкрытага і шчырага дыялогу паміж членамі сям'і нагадаў у кароткім відэазвароце Папа Францішак. Ён адзначыў, што "сям'я без дыялогу – гэта мёртвая сям'я".

Марыя Валодзіна - Vatican News

Падчас Сінода Біскупаў па сінадальнасці Францішак запісаў кароткае відэапасланне, у якім падкрэсліў каштоўнасць дыялогу як асноўнага элемента здаровага сямейнага жыцця.

"Мяне пытаюцца пра сінадальнасць у сям'і. Першае, што прыходзіць мне на розум – гэта тое, што ў сям'і павінен быць дыялог. Часам ён можа быць канфліктным, але дыялог павінен быць заўсёды. Заўсёды", - сказаў Святы Айцец.

На яго думку, адсутнасць дыялогу вядзе да сітуацыі, калі сямейныя адносіны паступова разбураюцца. "Сям'я без дыялогу – гэта мёртвая сям'я", - папярэдзіў Папа.

Такім чынам, сінадальны стыль, які грунтуецца на ўменні слухаць і весці дыялог, з'яўляецца неад'емнай часткай сямейнага жыцця.

26 кастрычніка 2024, 09:33