Папа на Лаўрэцінскіх могілках, 2018 год Папа на Лаўрэцінскіх могілках, 2018 год  (ANSA)

Папа правядзе Імшу на рымскіх Лаўрэцінскіх могілках

У Дзень памяці Усіх памерлых вернікаў, 2 лістапада 2024 года, Францішак узначаліць святую Імшу на Лаўрэцінскіх могілках, размешчаных на ўскраіне Вечнага горада.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Праз шэсць гадоў з свайго апошняга візіту ў гэты трэці па памеру некропаль сталіцы Італіі, плошча якога складае 21 гектар, Святы Айцец вырашыў зноў вярнуцца сюды ў Дзень задушны.

У 2018 годзе, перад тым як узначаліць Эўхарыстыю, Папа спыняўся, каб памаліцца ў Садзе анёлаў. Так называецца частка Лаўрэцінскіх могілак, дзе пахаваны дзеці, у тым ліку і ненароджаныя.

Для ўшанавання памерлых у 2023 годзе Францішак абраў іншае месца: рымскія вайсковыя могілкі ў квартале Тэстача, дзе маліўся за тых, хто аддаў жыццё ў войнах, запрашаючы ўсіх задумацца над каштоўнасцю чалавечага жыцця.

29 кастрычніка 2024, 13:02