Падчас папскай аўдыенцыі для кардыналаў з ЗША Падчас папскай аўдыенцыі для кардыналаў з ЗША 

Францішак правёў аўдыенцыю для трох кардыналаў з ЗША

У чацвер, 10 кастрычніка 2024 года, Францішак правёў аўдыенцыю для трох кардыналаў з Злучаных Штатаў. Зала Друку Святога Пасада не паведаміла пра змест і прычыны размовы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардыналы, якія сустрэліся з Святым Айцом – гэта Джозэф Уільям Тобін з Ньюарка, Блэйз Джозэф Сьюпіч з Чыкага і Роберт Уолтэр Макэлрой з Сан-Дыега. Усе трое прымаюць удзел у Сінодзе Біскупаў, які зараз праходзіць у Ватыкане.

Кардыналы Сьюпіч і Макэлрой былі асабіста прызначаны Францішкам у якасці ўдзельнікаў Сінода. Кардынал Тобін прысутнічае на Асамблеі як чалец сінадальнай рады.

На сустрэчы з Пантыфікам не прысутнічалі прадстаўнікі, абраныя Канферэнцыяй Біскупаў ЗША для ўдзелу ў Сінодзе Біскупаў, уключаючы яе старшыню, арцыбіскупа Цімаці Броліё.

Епіскапат ЗША з'яўляецца адной з найбуйнейшых нацыянальных біскупскіх канферэнцый у свеце і грае важную ролю ў фарміраванні агульнага парадку дня Каталіцкага Касцёла ў краіне.
 

11 кастрычніка 2024, 10:45