Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Святы Айцец: дзеці і сем’і – першыя ахвяры вайны

На фоне трывожных навін з гарачых кропак планеты, асабліва з сектара Газа, адкуль у апошнія дні паступаюць паведамленні пра мноства ахвяр сярод мірнага насельніцтва, у тым ліку пра гібель дзяцей, Папа заахвоціў вернікаў маліцца за мір.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Давайце памолімся за мір, бо вайна пашыраецца! Давайце падумаем пра краіны, якія моцна пакутуюць: змучаную Украіну, Палесціну, Ізраіль, М’янму, Паўночнае Ківу. Вельмі шмат краін знаходзіцца ў стане вайны! Будзем жа маліцца за мір!”, - сказаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 30 кастрычніка 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Пантыфік адзначыў, што “мір – гэта дар Святога Духа, а вайна – заўсёды паражэнне”. “На вайне няма пераможцаў, прайграўшымі становяцца ўсе. Браты і сёстры, будзем маліцца за мір. Учора я даведаўся, што былі расстраляны 150 нявінных людзей. Якое дачыненне да вайны маюць дзеці, сем’і? Яны – першыя ахвяры. Будзем маліцца за мір”, - заклікаў Святы Айцец.
 

30 кастрычніка 2024, 11:19