Святы Айцец нагадае пра ролю хрысціян у барацьбе з няроўнасцю
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Нагодай для сустрэчы, якая адбудзецца 25 кастрычніка 2024 года ў базіліцы святога Яна на Латэране – катэдры Рыма, стане завяршэнне дыяцэзіяльнага праекта пад назвай (Ня)роўнасці.
Ініцыятыва праводзілася з лютага 2024 года ў сувязі з 50-годдзем кангрэса Рымскай дыяцэзіі на тэму: Адказнасць хрысціян перад абліччам чаканняў любові і справядлівасці горада Рыма. Гэты форум адбыўся ў 1974 годзе і ўвайшоў у гісторыю пад назвай канферэнцыі “аб бедах Рыма”.
Францішак скіруе свой зварот да ўдзельнікаў Асамблеі пасля выступлення біскупа Балдасарэ Рэйны, Віцэ-рэгента Рымскай дыяцэзіі, і журналіста Марка Дамілана, які, з дапамогай некалькіх сведкаў прадставіць вынікі шматмесячнай ініцыятывы дыяцэзіяльнай супольнасці Рыма, звязанай са спробамі акрэсліць і выправіць сітуацыі няроўнасці ў розных сферах жыцця італьянскай сталіцы: адукацыі, аховы здароўя, жылля, працы.