Падчас VI Амерыканскага місіянерскага кангрэсу (CAM6) Падчас VI Амерыканскага місіянерскага кангрэсу (CAM6)  (Foto: POM Brasil )

Місіянер з вачыма Хрыста: новае пасланне Францішка

Францішак накіраваў пасланне ўдзельнікам VI Амерыканскага місіянерскага кангрэса, які праходзіць у горадзе Понсэ з 19 па 24 лістапада 2024 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа падкрэслівае, што форум праходзіць у год, прысвечаны малітве як падрыхтоўцы да Юбілею 2025 года. Ён нагадвае, што для гэтай нагоды была падрыхтавана спецыяльная малітва да Найсвяцейшай Тройцы, у якой мы прызнаём у Айцу міласэрнага Бога, які ў сваім Сыне Езусе Хрысце адкрыў нам Добрую Навіну. (ПОЎНЫ ТЭКСТ)

Святы Айцец падкрэслівае, што фундаментам місіі з'яўляецца досвед Бога, закаханая сустрэча з Езусам. Сам Езус быў місіянерам, "прарокам магутным у справах і словах перад Богам і ўсім народам". Яго словы былі прамоўленыя перад Богам Айцом у інтымнай малітве, якая папярэднічала ўсім Яго дзеянням.

Пантыфік нагадвае, што Дух Святы здзяйсняе ў нас гэтую цудоўную перамену і ўкладае ў нас словы, якія мы павінны скіроўваць да Бога і да людзей. Менавіта таму з самага пачатку Касцёла, разам з Марыяй, вучні ў Вячэрніку найперш заклікалі Духа Святога. Праз Яго жыватворную сілу мы можам перадаваць пасланне на любой мове.

У заключэнні Папа звяртаецца да прыкладу Найсвяцейшай Панны Марыі, якая з'яўляецца ўзорам евангелізацыі, бо прыняўшы Езуса, выправілася ў дарогу служэння. Ён заклікае пераймаць Яе прыклад адданасці і быць вучнямі-місіянерамі аж да краю зямлі.
 

21 лістапада 2024, 14:30