Благаслаўлёны П'ер Джорджа Фрасаці Благаслаўлёны П'ер Джорджа Фрасаці  (Faith on Tap Brisbane)

Шэсць новых дэкрэтаў у справах па кананізацыі і беатыфікацыі

Папа зацвердзіў шэсць дэкрэтаў, якія датычаць прызнання цудаў, мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў Божых слугаў, а таксама пацвердзіў старажытны культ адной манахіні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас аўдыенцыі 25 лістапада 2024 года, якую Францішак даў кардыналу Марчэла Сэмерара, прэфекту Дыкастэрыі па справах кананізацыі, былі зацверджаны некалькі важных дэкрэтаў.

Найперш – дэкрэт аб цудзе праз заступніцтва благаслаўлёнага П'ера Джорджа Фрасаці, свецкага верніка Трэцяга ордэна святога Дамініка. Ён нарадзіўся 6 красавіка 1901 года ў Турыне і памёр там жа 4 ліпеня 1925 года ва ўзросце 24 гадоў. Быў вядомы сваёй дабрачыннай дзейнасцю і глыбокай духоўнасцю, спалучаючы актыўнае сацыяльнае служэнне з інтэнсіўным малітоўным жыццём.

Таксама быў зацверджаны дэкрэт аб цудзе праз заступніцтва благаслаўлёнай Марыі Транкаці, манахіні Кангрэгацыі Дачок Марыі Дапаможніцы, якая нарадзілася ў Італіі і памерла ў Эквадоры, дзе праводзіла місіянерскую дзейнасць сярод карэннага насельніцтва.

Былі зацверджаны дэкрэты аб пакутніцкай смерці двух Божых слугаў: в'етнамскага святара Франсуа Ксаўе Чыонг Быу Дзьепа і маладога свецкага верніка з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Фларыбера Бвана Чуі Бін Косіці. Абодва былі забітыя з нянавісці да веры.

Папа таксама зацвердзіў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў харвацкага біскупа Ёсіпа Ланга і пацвердзіў старажытны культ (прыраўнаны да беатыфікацыі) манахіні Хуаны ад Крыжа (свецкае імя: Хуана Васкес і Гуцьерэс), якая жыла ў Іспаніі ў XV-XVI стагоддзях.
 

25 лістапада 2024, 13:18