Пошук

Першая Сінадальная асамблея Касцёла ў Італіі. Базіліка святога Паўла па-за Мурамі, 15.11.2024 года Першая Сінадальная асамблея Касцёла ў Італіі. Базіліка святога Паўла па-за Мурамі, 15.11.2024 года 

Папскае пасланне да Сінадальнай асамблеі Касцёла ў Італіі

Францішак звярнуўся з пасланнем да ўдзельнікаў Першай Сінадальнай асамблеі Касцёла ў Італіі, якая праходзіць у базіліцы святога Паўла па-за Мурамі ў Рыме з 15 па 17 лістапада 2024 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта падзея з'яўляецца кульмінацыяй сінадальнага шляху італьянскага Касцёла, які быў вызначаны як "прарочая фаза". У сваім пасланні Святы Айцец нагадаў пра тры галоўныя задачы, якія ён даў Касцёлу ў Італіі ў маі 2023 года: працягваць ісці разам, будаваць Касцёл супольна і быць Касцёлам адкрытым.

“"Не бойцеся падняць ветразі насустрач ветру Духа Святога!"”

"Гэтыя ўказанні не абмяжоўваюцца адной з трох фаз – апавядальнай, мудраснай, прарочай – вашага шляху, але датычаць жыцця Касцёла ў Італіі ў сучасным кантэксце", - падкрэсліў Папа, адзначаючы, што сінтэз, сабраны мясцовымі Касцёламі, сведчыць пра жывасць, якая выяўляецца ў супольным шляху і адкрытасці.

Святы Айцец нагадаў, што менавіта ў базіліцы святога Паўла па-за Мурамі 25 студзеня 1959 года святы Ян XXIII абвясціў пра скліканне Другога Ватыканскага Сабора. "Сёння, як і тады, мы пасланыя несці Добрую Навіну з радасцю!", - падкрэсліў Пантыфік, заахвочваючы ўдзельнікаў Асамблеі працягваць трэці этап, прысвечаны прароцтву.

“"Касцёл павінен унесці вечную, жыватворную, Божую энергію Евангелля ў вены сучаснай чалавечай супольнасці"”

Францішак заклікаў пастыраў працягваць суправаджаць гэты шлях з айцоўскай любоўю, прымаючы з Божай дапамогай адказнасць за тое, што будзе вырашана. Ён таксама падкрэсліў, што сінадальны шлях развівае энергію, каб Касцёл мог як найлепш выконваць сваё абавязацельства перад краінай, пераадольваючы неевангельскае стаўленне, такое як адсутнасць надзеі, віктымізацыя, страх і замкнёнасць.

15 лістапада 2024, 17:53