Папскае пасланне да Сінадальнай асамблеі Касцёла ў Італіі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гэта падзея з'яўляецца кульмінацыяй сінадальнага шляху італьянскага Касцёла, які быў вызначаны як "прарочая фаза". У сваім пасланні Святы Айцец нагадаў пра тры галоўныя задачы, якія ён даў Касцёлу ў Італіі ў маі 2023 года: працягваць ісці разам, будаваць Касцёл супольна і быць Касцёлам адкрытым.
"Гэтыя ўказанні не абмяжоўваюцца адной з трох фаз – апавядальнай, мудраснай, прарочай – вашага шляху, але датычаць жыцця Касцёла ў Італіі ў сучасным кантэксце", - падкрэсліў Папа, адзначаючы, што сінтэз, сабраны мясцовымі Касцёламі, сведчыць пра жывасць, якая выяўляецца ў супольным шляху і адкрытасці.
Святы Айцец нагадаў, што менавіта ў базіліцы святога Паўла па-за Мурамі 25 студзеня 1959 года святы Ян XXIII абвясціў пра скліканне Другога Ватыканскага Сабора. "Сёння, як і тады, мы пасланыя несці Добрую Навіну з радасцю!", - падкрэсліў Пантыфік, заахвочваючы ўдзельнікаў Асамблеі працягваць трэці этап, прысвечаны прароцтву.
Францішак заклікаў пастыраў працягваць суправаджаць гэты шлях з айцоўскай любоўю, прымаючы з Божай дапамогай адказнасць за тое, што будзе вырашана. Ён таксама падкрэсліў, што сінадальны шлях развівае энергію, каб Касцёл мог як найлепш выконваць сваё абавязацельства перад краінай, пераадольваючы неевангельскае стаўленне, такое як адсутнасць надзеі, віктымізацыя, страх і замкнёнасць.