Святы Айцец: супраць гвалту над жанчынамі павінны змагацца ўсе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Францішак заўважыў у сваім твіце на сацыяльнай платформе Х, што кожны пакліканы сказаць не любым відам гвалту супраць жанчын і дзяўчынак. Гэта не проста заклік да асуджэння, але запрашэнне да актыўных дзеянняў. "Мы павінны змагацца разам, каб правы чалавека і годнасць былі прызнаныя за кожнай асобай", - перакананы Святы Айцец.
Не першы раз Папа Францішак выказваецца супраць гвалту ў дачыненні да жанчын. На працягу свайго пантыфікату ён неаднаразова падкрэсліваў, што годнасць кожнай асобы непарушная і з'яўляецца фундаментальнай каштоўнасцю, якую трэба абараняць і паважаць.
Заклік Папы асабліва актуальны ў кантэксце сусветнай статыстыкі, якая паказвае, што праблема гвалту ў дачыненні да жанчын застаецца востра актуальнай у многіх краінах свету.