Сустрэча Францішка з Эмай Баніна Сустрэча Францішка з Эмай Баніна 

Францішак наведаў італьянскага палітыка Эму Баніна

5 лістапада 2024 года, на адваротным шляху з Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта, Святы Айцец зрабіў нечаканы візіт да вядомай італьянскай палітычнай дзеячкі Эмы Баніна, экс-міністра замежных спраў і лідара партыі Più Europa (Больш Еўропы).

Марыя Валодзіна - Vatican News

У сярэдзіне кастрычніка з-за праблем з дыханнем 76-гадовай Эме Баніна спатрэбілася шпіталізацыя ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі. На мінулым тыдні яна вярнулася дамоў.

Нечаканы візіт Папы, які прыбыў да дому Баніна ў цэнтры Рыма на белым аўтамабілі Fiat 500L, выклікаў цікавасць мінакоў. Выйшаўшы з дому актывісткі, якой у мінулым дыягнаставалі пухліну, Францішак адказаў на пытанне аб стане яе здароўя. Па яго словах, яна адчувае сябе “выдатна”.

У мінулым Францішак і Эма Баніна ўжо сустракаліся некалькі разоў. Іх першая сустрэча адбылася 4 лістапада 2015 года, калі Баніна брала ўдзел у агульнай аўдыенцыі ў зале Паўла VI у Ватыкане. Разам з іншымі вядомымі асобамі яна прадставіла новыя ініцыятывы дабрачыннага фонду Фабрыка міру ў падтрымку дзяцей-бежанцаў. Таксама яна сустракалася з Папам 8 лістапада 2016 года на прыватнай аўдыенцыі, падчас якой абмяркоўваліся тэмы міграцыйных патокаў, прыёму і інтэграцыі мігрантаў.

Пантыфік станоўча выказваўся пра дзейнасць Баніна на карысць мігрантаў. Падчас нефармальнай сустрэчы з тагачасным дырэктарам італьянскай газеты Corriere della Sera Лучана Фантана ў 2015 годзе Папа адзначыў яе ролю ў разуменні італьянцамі Афрыкі.

05 лістапада 2024, 13:56