Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты

Анёл Панскі: Святая Сям'я вучыць нас слухаць адзін аднаго

Браць прыклад з Сям'і Езуса, Марыі і Юзафа, знаходзіць час для дыялогу, вырашаць праблемы, слухаючы адзін аднаго, заклікаў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую 29 снежня 2024 года правёў у Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Ва ўрачыстасць Святой Сям'і з Назарэта Пантыфік звярнуўся да вернікаў з разважаннем пра ролю дыялогу і слухання ў сям’і. Ён нагадаў евангельскі аповед аб тым, як дванаццацігадовы Езус згубіўся падчас штогадовага паломніцтва ў Ерузалем. Марыя і Юзаф знайшлі Яго ў Святыні, дзе Ён размаўляў з настаўнікамі (пар. Лк 2, 41-52). Евангеліст Лука раскрывае душэўны стан Марыі, якая пытаецца ў Езуса: "Дзіця, чаму Ты зрaбiў нaм тaк? Вoсь бацька Твoй i я балюча перажывалі, шукaючы Цябе". І Езус адказвае Ёй: "Чaгo ж вы шукaлі Мяне? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу Мaйму?"

На думку Францішка, гэты выпадак нагадвае крызіс у сучаснай сям'і: “цяжкага падлетка і двух бацькоў, якія не могуць яго зразумець”. Ён прапанаваў слухачам спыніцца і паразважаць пра Святую Сям'ю, якая з'яўляецца ўзорам, таму што “вядзе дыялог”. “Дыялог – гэта самы важны элемент для сям'і! Сям'я, якая не падтрымлівае камунікацыю, не можа быць шчаслівай сям'ёй”, - сказаў Папа.

“Выдатна, калі маці пачынае не з папроку, а з пытання. Марыя не абвінавачвае і не асуджае, а імкнецца зразумець, як прыняць сваё Дзіця з Яго адрозненнямі, слухаючы Яго. Евангелле кажа, што, нягледзячы на намаганні, Марыя і Юзаф "не зрaзумелі таго, што Ён скaзaў iм". Гэта сведчыць аб тым, што ў сям'і важней слухаць, чым разумець. Слухаць – значыць надаваць сэнс іншаму чалавеку, прызнаваць яго права на існаванне і самастойнае мысленне. Дзеці маюць у гэтым патрэбу”, - падкрэсліў Святы Айцец.

“Прывілеяваным момантам дыялогу і слухання ў сям'і з'яўляецца час ежы. Добра сядзець усім разам за сталом і размаўляць. Гэта можа вырашыць шмат праблем і, перш за ўсё, аб'яднаць пакаленні: дзеці размаўляюць з бацькамі, унукі размаўляюць з бабулямі і дзядулямі... Ніколі не замыкацца ў сабе або, што яшчэ горш, заставацца сам-насам у тэлефоне. Размаўляць, слухаць адзін аднаго – вось дыялог, які прыносіць дабро і дапамагае расці!” - сказаў Папа.

“Сям'я Езуса, Марыі і Юзафа – святая. І ўсё ж мы бачым, што нават бацькі Езуса не заўсёды разумелі Яго. Мы можам паразважаць над гэтым, і не варта здзіўляцца, калі часам у нашых сем'ях здараецца, што мы не разумеем адзін аднаго. Калі гэта здараецца з намі, давайце спытаем сябе: ці слухалі мы адзін аднаго? Ці вырашаем мы праблемы, слухаючы адзін аднаго, ці не замыкаемся ў маўчанні, часам у крыўдзе, пысе? Ці знаходзім мы час для дыялогу? Сёння мы можам навучыцца ў Святой Сям'і ўзаемнаму слуханню. Даверымся Панне Марыі і папросім для нашых сем'яў дар слухання”, - заклікаў Францішак.

29 снежня 2024, 12:12

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930