Францішак моліцца за мір у Сірыі, Украіне і Святой Зямлі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Я сачу за тым, што адбываецца ў Сірыі ў гэты няпросты момант яе гісторыі. Спадзяюся, што будзе знойдзена палітычнае рашэнне, якое дазволіць без далейшых канфліктаў і падзелаў адказна садзейнічаць стабільнасці і адзінству краіны. Я малюся аб заступніцтве Панны Марыі, каб сірыйскі народ мог жыць у міры і бяспецы на сваёй умілаванай зямлі і каб розныя рэлігіі ішлі разам у сяброўстве і ўзаемнай павазе дзеля дабра гэтага народа, які пакутуе ад многіх гадоў вайны,” - сказаў Папа.
Францішак адзначыў, што заўсёды думае пра змучаную Украіну, якая моцна пакутуе ад вайны. “Давайце будзем маліцца, каб было знойдзена выйсце,” - заахвоціў ён.
Пантыфік таксама згадаў Палестыну, Ізраіль і М’янму. “Няхай вернецца мір, няхай наступіць мір! Вайна – гэта заўсёды паражэнне. Давайце будзем маліцца за мір”, - заклікаў вернікаў Святы Айцец.