Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак моліцца за мір у Сірыі, Украіне і Святой Зямлі

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 11 снежня 2024 года ў Ватыкане, Пантыфік нагадаў пра сітуацыю ў Сірыі, Украіне і Святой Зямлі. Ён заклікаў вернікаў не стамляцца маліцца за мір.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я сачу за тым, што адбываецца ў Сірыі ў гэты няпросты момант яе гісторыі. Спадзяюся, што будзе знойдзена палітычнае рашэнне, якое дазволіць без далейшых канфліктаў і падзелаў адказна садзейнічаць стабільнасці і адзінству краіны. Я малюся аб заступніцтве Панны Марыі, каб сірыйскі народ мог жыць у міры і бяспецы на сваёй умілаванай зямлі і каб розныя рэлігіі ішлі разам у сяброўстве і ўзаемнай павазе дзеля дабра гэтага народа, які пакутуе ад многіх гадоў вайны,” - сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што заўсёды думае пра змучаную Украіну, якая моцна пакутуе ад вайны. “Давайце будзем маліцца, каб было знойдзена выйсце,” - заахвоціў ён.

Пантыфік таксама згадаў Палестыну, Ізраіль і М’янму. “Няхай вернецца мір, няхай наступіць мір! Вайна – гэта заўсёды паражэнне. Давайце будзем маліцца за мір”, - заклікаў вернікаў Святы Айцец.
 

11 снежня 2024, 10:12