Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Львове ва Украіне Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Львове ва Украіне  (AFP or licensors)

Францішак: няхай Валадар супакою адорыць нас ласкай міру

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 18 снежня 2025 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Святы Айцец заклікаў вернікаў не забываць пра людзей, якія пакутуюць ад вайны.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Дарагія браты і сёстры, давайце маліцца за мір. Не будзем забываць пра людзей, якія пакутуюць ад вайны: пра Палестыну, Ізраіль, пра ўсіх, хто церпіць, пра Украіну, М’янму... Не будзем забываць маліцца за мір, за спыненне войнаў. Давайце папросім Валадара супакою, Пана, адарыць нас гэтай ласкай: мірам, мірам ва ўсім свеце. Вайна, не забывайцеся, заўсёды з’яўляецца паражэннем, заўсёды! Вайна – гэта заўсёды паражэнне”, - сказаў Папа.

Звяртаючыся да польскіх пілігрымаў, Францішак згадаў пра вігілійную традыцыю дзялення аплаткай. “Няхай гэты жэст любові, міру і прабачэння стане выразам сэрца, адкрытага на тых, каго вы сустракаеце на сваім шляху. Памятайце асаблівым чынам пра бедных, самотных, пацярпелых ад паводак і пра братоў і сясцёр ва Украіне, змучанай Украіне”, - заклікаў Святы Айцец.
 

18 снежня 2024, 10:40