Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Харкаўскай вобласці ва Украіне Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Харкаўскай вобласці ва Украіне  (ANSA)

Пантыфік: вайна не вырашае праблем, будзем маліцца за мір

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 4 снежня 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак заклікаў не забываць працягваць маліцца за мір.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Вайна – гэта чалавечае паражэнне. Вайна не вырашае праблем, вайна – гэта зло, вайна нясе разбурэнні. Давайце будзем маліцца за краіны, якія знаходзяцца ў стане вайны. Не будзем забываць пра змучаную Украіну, не будзем забываць пра Палесціну, Ізраіль, М’янму... Так шмат загінулых дзяцей, так шмат нявінных ахвяр! Давайце будзем маліцца аб тым, каб Пан прынёс нам мір. Давайце заўсёды маліцца за мір”, - заахвоціў вернікаў Папа.

Вітаючы польскіх пілігрымаў, Пантыфік згадаў пра тое, што ў Другую нядзелю Адвэнту, 8 снежня, Касцёл у Польшчы будзе праводзіць адмысловы дзень малітвы і збору ахвяраванняў для Касцёла ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. “Дзякую ўсім, хто малітвай і ахвяраваннямі падтрымлівае Касцёл у гэтым рэгіёне, асабліва ў ахопленай вайной Украіне. Ад усяго сэрца благаслаўляю вас”, - сказаў Святы Айцец.
 

04 снежня 2024, 10:52