Францішак падчас візіту на Карсіку. 15.12.2024 Францішак падчас візіту на Карсіку. 15.12.2024 

New York Times публікуе роздум Папы пра радасць жыцця

У дзень свайго 88-годдзя Папа падзяліўся ў New York Times разважаннямі пра значэнне гумару і самаіроніі ў жыцці веруючага чалавека.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сваім тэксце, які з'яўляецца часткай аўтабіяграфіі, якая выйдзе ў студзені 2024 года ў 80 краінах свету, Святы Айцец падкрэслівае неабходнасць захоўваць радасць і пазбягаць меланхоліі.

"Жыццё непазбежна мае свой сум, які з'яўляецца часткай кожнага шляху надзеі і навяртання, - піша Францішак. - Але мы павінны любым коштам пазбягаць меланхоліі, каб не рабіць горкім наша сэрца".

"Нішто не прыносіць мне такой радасці, як сустрэчы з дзецьмі. Дзеці часта становяцца маімі настаўнікамі. Менавіта падчас сустрэч з імі я адчуваю найбольшае натхненне і камфорт", - прызнаецца ён.

Асаблівую ўвагу Святы Айцец надае сустрэчам са старэйшымі людзьмі. "Тыя, хто благаслаўляе жыццё і адкідвае ўсю крыўду, з'яўляюцца неадольнымі. Яны маюць дар смяяцца і плакаць, як дзеці", - заўважае ён.

Францішак перасцерагае ад страты чалавечнасці: "Той, хто не можа шчыра плакаць ці палка смяяцца, сапраўды знаходзіцца на шляху да заняпаду. Мы становімся анестэзіраванымі, а анестэзіраваныя дарослыя не прыносяць карысці ні сабе, ні грамадству, ні Касцёлу", - цытуе Папу New York Times.
 

18 снежня 2024, 11:25