Святы Айцец віншуе юдэяў з Ханукай
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Хачу падзякаваць усім, кожнаму чалавеку, кожнай сям'і, парафіям, аб'яднанням. Дзякую ўсім", - сказаў Папа, выказваючы асаблівую ўдзячнасць за шматлікія віншаванні і знакі блізкасці, якія ён атрымаў у святочныя дні.
Францішак таксама адзначыў пачатак святкавання Ханукі, васьмідзённага юдэйскага свята, якое пачалося напярэдадні ўвечары. "Нашым юдэйскім братам і сёстрам ва ўсім свеце выказваю найлепшыя пажаданні міру і братэрства", - падкрэсліў Папа.
Ханука, вядомая таксама як Свята святла, з'яўляецца адным з важнейшых у юдаізме. Яно адзначае цуд, які адбыўся падчас паўстання Макавеяў супраць грэка-сірыйскага панавання ў 165 годзе да нараджэння Хрыста., калі невялікая колькасць алею для храмавай меноры гарэла на працягу васьмі дзён.
Віншаванні Францішка падкрэсліваюць важнасць міжрэлігійнага дыялогу і павагі паміж рэлігійнымі традыцыямі, асабліва ў святочны перыяд, калі і хрысціяне, і юдэі адзначаюць свае значныя святы.