Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem aeternam (Andante molto tranquillo)
Расклад Падкасты

Святы Айцец наведаў выставу Шагала ў Рыме

8 снежня 2024 года, пасля багародзічнай малітвы на Іспанскай плошчы ў Рыме, Папа наведаў Палац Чыпола, каб убачыць карціну “Белае Укрыжаванне” – шэдэўр Марка Шагала, які ён называў сваім любімым мастацкім творам.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Карціна была дастаўлена ў Рым з Чыкагскага інстытута мастацтваў дзякуючы супрацоўніцтву з Дыкастэрыяй па евангелізацыі і Fondazione Roma з нагоды набліжэння Юбілейнага года. Выстава стала першай у новай рымскай музейнай прасторы Museo del Corso і працягнецца да 27 студзеня 2025 года.

Белае Укрыжаванне, створанае ў 1938 годзе, з’яўляецца вельмі важным творам Шагала. Яно было напісана пасля так званай Крыштальнай ночы – адной з самых драматычных падзей антысеміцкага пераследу на тэрыторыі III Рэйха напярэдадні Другой сусветнай вайны.

Будучы кардыналам, на старонках кнігі Езуіт, якая выйшла ў 2010 годзе, Хорхэ Бэрголіа назваў гэту карціну сваёй улюбёнай, адказваючы на пытанне журналіста пра мастацкія ўпадабанні. “Я заўсёды лічыў гэтую карціну адной з найцудоўнейшых сярод створаных калі-небудзь. Мука тут спакойная і натхнёная надзеяй”, - адзначаў тады будучы Пантыфік.

Белае Укрыжаванне ўвасабляе ўсю трагедыю яўрэйскага народа: нянавісць, пераследы, пагромы, што мелі месца ў ХХ стагоддзі. Шагал не імкнуўся стварыць канкрэтную сцэну, але праз сімвалы і вобразы перадаў глыбіню ўсёй драмы.

Каб паказаць несправядлівасць і боль невіноўных, мастак выкарыстаў менавіта хрысціянскі вобраз. У асобе ўкрыжаванага Хрыста ён адлюстраваў увесь пакутуючы, “укрыжаваны” яўрэйскі народ. “Мучаніцтва Езуса – гэта мучаніцтва майго народа ў тыя гады”, - казаў Марк Шагал.

Як адзначаюць арганізатары выставы, гэтая карціна з’яўляецца “магутным сімвалам надзеі і рэлігійнай еднасці (...) з пасланнем, якое заклікае да абароны чалавечай годнасці і дыялогу паміж культурамі”.
 

09 снежня 2024, 08:54
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031