Пошук

Наступствы выбуху на нафтагазавым заводзе ENI у Каленцана Наступствы выбуху на нафтагазавым заводзе ENI у Каленцана  (ANSA)

Святы Айцец спачувае ў сувязі з выбухам на заводзе ў Італіі

Святы Айцец адчувае глыбокі смутак і блізкасць да сем’яў ахвяр выбуху, які 9 снежня 2024 года адбыўся на заводзе нафтагазавай кампаніі ENI у Каленцана бліз Фларэнцыі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У выніку выбуху загінула 5 рабочых, 26 чалавек атрымалі раненні. Трагедыя моцна закранула мясцовую супольнасць. 15 снежня 2024 года напрыканцы нядзельнай Імшы пробашч Касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Мікалая зачытаў тэкст спачувальнай тэлеграмы, падпісанай Дзяржаўным Сакратаром кардыналам П'етра Паралінам.

У тэлеграме гаворыцца, што Папа адчувае шчыры боль і спачуванне ў сувязі з трагедыяй і жадае "данесці да членаў сямей загінулых свае сардэчныя спачуванні з нагоды цяжкай страты". Пантыфік моліцца аб хуткім выздараўленні параненых і выказвае сваю блізкасць да пацярпелых.

Тым часам у Каленцана ідзе расследаванне прычын выбуху, які не толькі забраў жыцці людзей, але і прывёў да значных разбурэнняў на прадпрыемстве.

17 снежня 2024, 10:46