Святы Айцец спачувае ў сувязі з выбухам на заводзе ў Італіі
Марыя Валодзіна - Vatican News
У выніку выбуху загінула 5 рабочых, 26 чалавек атрымалі раненні. Трагедыя моцна закранула мясцовую супольнасць. 15 снежня 2024 года напрыканцы нядзельнай Імшы пробашч Касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Мікалая зачытаў тэкст спачувальнай тэлеграмы, падпісанай Дзяржаўным Сакратаром кардыналам П'етра Паралінам.
У тэлеграме гаворыцца, што Папа адчувае шчыры боль і спачуванне ў сувязі з трагедыяй і жадае "данесці да членаў сямей загінулых свае сардэчныя спачуванні з нагоды цяжкай страты". Пантыфік моліцца аб хуткім выздараўленні параненых і выказвае сваю блізкасць да пацярпелых.
Тым часам у Каленцана ідзе расследаванне прычын выбуху, які не толькі забраў жыцці людзей, але і прывёў да значных разбурэнняў на прадпрыемстве.