Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Анёл Панскі: быць светлымі сведкамі Божай любові

Божая любоў – магутная і не перастае асвятляць шлях людзей, нават у самыя цёмныя перыяды гісторыі. Стаць праменем гэтай любові для іншых заклікаў Папа вернікаў падчас малітвы Анёл Панскі, якая 5 студзеня 2025 года прайшла ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Папа спаслаўся на евангельскі ўрывак (Ян 1, 1-18), у якім гаворыцца пра Слова, якое стала целам, уцелавілася. "Святло свеціць у цемры, і цемра не агарнула яго" (Ян 1, 5). “Гэта нагадвае нам, наколькі магутная любоў Божая, якая не спыняецца перад перашкодамі і адмовамі, працягвае ззяць і асвятляць наш шлях”, - сказаў Францішак.

“На Божае Нараджэнне Сын Божы, які стаў чалавекам, пераадольвае шмат муроў і падзелаў. Ён сутыкаецца з закрытасцю магутных людзей свайго часу, якія больш клапаціліся пра захаванне сваёй улады, чым пра пошук Бога. (Мц 2, 3-18). Езус жыве сціплым жыццём з Марыяй і Юзафам, якія прымаюць і выхоўваюць Яго з любоўю, нягледзячы на абмежаваныя магчымасці і складанасці тых, хто не мае сродкаў, хто бедны. Крохкі і безабаронны, Ён адкрываецца для сустрэчы з пастухамі (пар. Лк 2, 8-18), простымі людзьмі, чые сэрцы пазначаны цяжкасцямі жыцця і пагардай грамадства, а таксама з мудрацамі (пар. Мц 2, 1), якія, жадаючы сустрэць Яго, здзяйсняюць доўгае падарожжа і знаходзяць Яго ў доме простых людзей, у вялікай беднасці”, - нагадаў Пантыфік.

Святы Айцец нагадаў аб тым, што Бог дзейнічае нават у самыя цяжкія перыяды гісторыі, “адчыняючы вокны святла нават у самыя цёмныя ночы чалавецтва”. Евангелле заклікае нас наследаваць Божую любоў, не баяцца зрабіць першы крок, адчыніць светлыя вокны блізкасці для тых, хто пакутуе, мае патрэбу ў прабачэнні, спачуванні і прымірэнні. Гэты заклік асабліва моцна гучыць у Юбілейны год, запрашаючы нас быць пасланцамі надзеі, здзяйсняючы простыя і канкрэтныя ўчынкі, якія прыносяць жыццё і пазітыўныя змены.

Папа заахвоціў вернікаў на пачатку новага года паразважаць над тым, як адчыніць акно святла ў сваім асяроддзі і ў адносінах, стаць праменем, які дазваляе Божай любові пранікаць у жыццё іншых.

“Марыя – зорка, якая вядзе да Езуса, – няхай дапаможа нам быць для ўсіх светлымі сведкамі любові Айца”, - заклікаў Францішак.

05 студзеня 2025, 12:13

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930