Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Der Stern von Betlehem, Op.164. Cantata natalizia per soli coro e orchestra
Расклад Падкасты
Папа з прадстаўнікамі Цэркваў падчас экуменічнай малітвы Папа з прадстаўнікамі Цэркваў падчас экуменічнай малітвы  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа: маліцца, каб усе хрысціяне зноў сталі адной сям’ёй

З нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які распачаўся 18 студзеня 2025 года, Папа Францішак нагадаў, што экуменізм не з’яўляецца нечым факультатыўным.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У гэтым годзе мы таксама пакліканы маліцца аб тым, каб усе хрысціяне зноў сталі адной сям’ёй, у адпаведнасці з Божай воляй, каб “усе былі адзіныя” (Ян 17:21). Экуменізм не з’яўляецца факультатыўным”, - напісаў Святы Айцец у сацыяльнай сетцы X.

Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян будзе праходзіць да 25 студзеня. Ён завершыцца малітвай Нешпараў у рымскай Базіліцы святога Паўла па-за мурамі, якую правядзе Папа разам з лідарамі розных хрысціянскіх канфесій.

Сёлетняя тэма экуменічнай ініцыятывы: “Ці верыш у гэта?” (Ян 11, 26). У 2025 годзе яна прымеркавана да 1700-годдзя Нікейскага сабора, які стаў ключавым для фарміравання асноў хрысціянскага веравучэння, што падзяляюцца большасцю канфесій. Матэрыялы для Тыдня малітваў у гэтым годзе падрыхтавалі манахі і манахіні экуменічнай Супольнасці Бозэ ў Італіі.

 

18 студзеня 2025, 13:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930