Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Анёл Панскі: няхай цішыня Божага Нараджэння прынясе мір

Падчас першай у 2025 годзе сустрэчы на малітве Анёл Панскі Францішак заклікаў вернікаў захоўваць у сэрцы радасць Божага Нараджэння і дзяліцца ёю са светам праз учынкі міру і паяднання.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа засяродзіў увагу вернікаў на евангельскім аповедзе пра пастухоў, якія прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Збаўцу. Святы Айцец падкрэсліў, што сустрэча з Дзіцяткам Езусам напоўніла іх здзіўленнем і радасцю, бо яны ўбачылі абяцанага Месію.

"Усе людзі з'яўляюцца дзецьмі, але ніхто з нас не выбіраў нарадзіцца. Бог жа выбраў нарадзіцца дзеля нас. Езус – гэта аб'яўленне Яго вечнай любові, якая прыносіць у свет мір", - заўважыў ён. Святы Айцец таксама звярнуў увагу на постаць Марыі, якая захоўвала ў сваім сэрцы ўсе падзеі, звязаныя з нараджэннем Збаўцы.

"Маці заўсёды думаюць пра сваіх дзяцей. Сёння, у гэты першы дзень года, прысвечаны міру, думаем пра ўсіх маці, якія радуюцца ў сваіх сэрцах, і пра ўсіх маці, чые сэрцы поўныя болю, бо іх дзяцей забрала гвалтоўнасць, пыха, нянавісць. Які прыгожы мір! І як нечалавечна выглядае вайна, якая разбівае сэрцы маці!", - сказаў Папа.

Напрыканцы Святы Айцец заклікаў кожнага задумацца над тым, ці ўмее ён у цішыні сузіраць нараджэнне Езуса і захоўваць у сэрцы гэтую падзею і яе пасланне дабрыні і збаўлення. "Як я магу адказаць на такі вялікі дар бескарыслівым жэстам міру, прабачэння, паяднання? Кожны з нас знойдзе нешта, што можа зрабіць. І гэта прынясе дабро", - падкрэсліў Папа Францішак.
 

01 студзеня 2025, 12:34

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930